Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.02.26

А ў нас Масленіца!

   Масленіца - старадаўняе славянскае свята праводзінаў зімы. Святкаванне Масленіцы суправаджалася абрадамі, рознымі забавамі і гульнямі.   Масленічны тыдзень асацыюецца ў нас з блінамі, духмянай гарбатай, карагодамі, песнямі і скокамі, спальваннем пудзіла Зімы.
   24 лютага ў сектары дзіцячай і юнацкай літаратуры для выхаванцаў дзіцячага садка №2 прайшла гадзіна фальклору «Красное солнышко - гори, гори ясно!». 
  У гэты дзень удзельнікі мерапрыемства развіталіся з зімой і віталі надыходзячую вясну. Спачатку дзеці паглядзелі мультфільм «Ишь ты, Масленица», а затым бібліятэкар пазнаёміла іх з традыцыямі і абрадамі старажытнага і вясёлага звычаю, расказала аб назве і значэнні кожнага дня масленічнага тыдня, узгадала прыказкі і прымаўкі пра свята. 
  А якая ж Масленіца без вясёлых гульняў і забаў?  Дзеці з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах: «Бой на воздушных шариках», «Кулачные бои», «Попади в мишень», «Сковорода», «Мотальщики». 

Фотаматэрыялы