Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

31.05.23

Мерапрыемства "У Вершаградзе вершапад" у бібліятэцы

     31 мая ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры адбылася віртуальная сустрэча з беларускай пісьменніцай Раісай Андрэеўнай Баравіковай. Сустрэча адбылася ў форме паэтычнай мазаікі. На мерапрыемства "У Вершаградзе вершапад" былі запрошаны маленькія выхаванцы з ДУА "Дзіцячы сад № 2 г.Гарадка". Бібліятэкар расказала дзецям пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніцы, пазнаёміла болей падрабязна з яе некаторымі творамі. А потым дзеці з задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні " Кошка і мышка", "Шапачны разбор", "Трапная шапка", разгадвалі беларускія загадкі і проста танчылі пад вясёлую музыку.
     Мерапрыемства атрымалася насычаным, займальным, цікавым, а ўдзельнікі атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і добры настрой.

Фотаматэрыялы