19 ліпеня 2023 года, у межах Тыдня беларускiх казак, у чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла гульня-падарожжа "Падарожжа па краіне беларускай казкі" з выхаванцамі дзіцячага садка нумар 2. Дзеці адгадвалі загадкі, слухалі гучнае чытанне беларускіх казак "Коцік, пеўнік і ліска", "Каза-манюка", выконвалі творчае заданне "Ператварыся ў казачнага героя". Гулялі ў гульні " Рыбак", "Міхаськаў лапаць"," Заінька", "Назаві адным словам", "Хто як голас падае?". Дзеці з інтарэсам слухалі беларускія казкі, гулялі ў беларускія народныя гульні.

