Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.24

Вандроўка "Загадкі сеем як зярняткі, каб ураджай сабраць багаты”

   З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, а таксама выхавання нацыянальнай самасвядомасці, любові да беларускай мовы, 21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры раённай бібліятэкі адбылася вандроўка па старонках кніг беларускіх загадак пад назвай “Загадкі сеем як зярняткі, каб ураджай сабраць багаты”, на якое завіталі маленькія выхаванцы ДУА "Дзіцячы сад № 2 г.Гарадка".

    Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з беларускімі прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі. Таксама выхаванцы з задавальненнем паўдзельнічалі ў вясёлых гульнях "Сыр у мышалоўцы", "Назаві адным словам", "Знайдзі свой домік", "Бусел і жабкі". Напрыканцы сустрэчы адбыўся паказ беларускіх мультфільмаў "Піліпка", "Дзед" і інш.

Фотаматэрыялы