Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.05.24

Літаратурная гадзіна «Чытаем на роднай мове»

  22 мая 2024 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры для выхаванцаў дзіцячага садка №2 прайшла літаратурная гадзіна «Чытаем на роднай мове».
   Падчас мерапрыемства бібліятэкар пераказала беларускую народную казку «Коцік, пеўнік і лісіца», а таксама апавяданне Л.Улашчанкі «Хованкі». А яшчэ дзеці ўдзельнічалі ў такіх гульнях, як «Назаві адным словам», «Кветкі і садоўнік», «Скажы па-беларуску», «Жывы – нежывы», «Маша», «Церамок». Адгадвалі загадкі і выканалі творчае рухомае заданне «Ператварыся ў казачнага героя». Напрыканцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль «Разумны пеўнік».

Фотаматэрыялы