Масленіца - старадаўняе славянскае свята праводзінаў зімы. Святкаванне Масленіцы суправаджалася абрадамі, рознымі забавамі і гульнямі. Масленічны тыдзень асацыюецца ў нас з блінамі, духмянай гарбатай, карагодамі, песнямі і скокамі, спальваннем пудзіла Зімы.
24 лютага ў сектары дзіцячай і юнацкай літаратуры для выхаванцаў дзіцячага садка №2 прайшла гадзіна фальклору «Красное солнышко - гори, гори ясно!».
У гэты дзень удзельнікі мерапрыемства развіталіся з зімой і віталі надыходзячую вясну. Спачатку дзеці паглядзелі мультфільм «Ишь ты, Масленица», а затым бібліятэкар пазнаёміла іх з традыцыямі і абрадамі старажытнага і вясёлага звычаю, расказала аб назве і значэнні кожнага дня масленічнага тыдня, узгадала прыказкі і прымаўкі пра свята.
А якая ж Масленіца без вясёлых гульняў і забаў? Дзеці з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах: «Бой на воздушных шариках», «Кулачные бои», «Попади в мишень», «Сковорода», «Мотальщики».