Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

Дзень роднай мовы

     Вось ужо больш за 20 гадоў ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей – гэта адна з прыкмет незалежнасці.​
    Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе.
     Вось і выхаванцы дзіцячага сада № 2 г. Гарадка таксама святкавалі ​ Дзень роднай мовы. Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстава кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы. ​ Для дзяцей першых малодшых груп была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”. Выхаванцы другіх малодшых груп разам з педагогамі адправіліся ў завочнае падарожжа пад назвай “Беларускі краявід”.
     Для выхаванцаў ​ старэйшых груп было праведзена гульня-квэст “У нашым краі дарагім”. ​ Па завяршэнні дня дзеці ўсіх узроставых груп прадставілі малюнкі “Мая радзіма - ​ Беларусь”.

Фотоматериалы

Разделы сайта