1 сакавіка 2024 года з мэтай пашырэння цікавасці дзяцей да гісторыі свайго краю, свайго роднага горада бібліятэкар аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры запрасіла выхаванцаў дзіцячага садка № 2 на гадзіну краязнаўства "Чароўны куфэрак".
Падчас мерапрыемства вядучая з дапамогай відэапрэзентацыі "Каштоўныя куфэркі" пазнаёміла маленькіх ўдзельнікаў з каштоўнасцямі нашай беларускай зямлі, з прыроднымі сімваламі краіны, расказала ім пра старажытныя промыслы беларусаў: ганчарства, саломапляценне, ткацтва.
Рабяты гулялі ў народныя гульні, вучыліся танцаваць народныя танцы, а напрыканцы ўсе ўдзельнікі з задавальненнем паглядзелі беларускі мультфільм "Ліса, мядзведзь і мужык".
